top of page

Відэа

Пісьменнікі Белаазёрска

Ніна Мацяш
Nina_maciasz.jpg

Нарадзілася ў в.Нівы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (1943). Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў.

Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, перакладаў і кніжак для дзяцей. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, прэміі “Берасцейская зорка” у намінацыі “Літаратура”, Міжнароднай прэміі імя Грыгорыя Скаварады. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Выбраныя творы Ніны Мацяш перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, французскую, нямецкую, польскую, балгарскую ды іншыя мовы.

Жыла ў Белаазёрску. Памерла ў 2008 годзе.

Падрабязней >

Людміла
 Гайчук
Гайко.jpg

Нарадзілася 1 лістапада 1966 у Белаазёрску. Пасля школы скончыла Пінскае медвучылішча, 2 гады працавала ў Гомелі, дзе і выйшла замуж. З мужам вярнулася ў родны горад, працавала медсястрой у чырвоным крыжы. Пасля нараджэння дзяцей пайшла з медыцыны. 

Першы верш напісала ў 5 гадоў. У школе пісала сачыненні ў вершаванай форме. У юнацтве сяброў віншавала вершамі. Пасля 37 гадоў пачала спрабаваць пісаць пасля савета Ніны Мацяш. Спачатку ў мясцовыя газеты, затым у абласныя. 

Піша аб прыродзе, каханні і жыцці.

Падрабязней >

Канстанцін  Дронь
Дронь.jpg

Падрабязней >

Нарадзіўся 24 мая 1936 года ў вёсцы Ківачына Пружанскага раёна. Дзяцінства і юнацтва прайшло ў вёсцы Белы Лясок, якая знаходзіцца ля самай Белавежскай пушчы.

Вучыўся ў Адэскім дзяржаўным універсітэце імя І. І. Мечнікава і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Па прафесіі гісторык. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Здзітаўскай СШ, у школах Г. Белаазёрска. Быў дырэктарам СШ № 3 г. Белаазёрска. У 2003 годзе выдаў зборнік вершаў “Белы лясок”

Мікола Валошчык
волощик.jpg

Нарадзіўся ў 1931 г. у шматдзетнай сялянскай сям’і на хутары ля в.Ціхны Бярозаўскага раёна. Літаратурны псеўданім узяў па прозвішчу маці. Па адукацыі – настаўнік, Да выхаду на пенсію выкладаў у школе матэмавтыку, фізіку і нямецкую мову, дагэтуль працуе кіраўніком гуртка “Мастацкае пляценне з лазы” ў электратэхнічным каледжы.

Першы верш “Прыцемак” быў надрукаваны ў 1969 г. на літаратурнай старонцы “Крыніца” Бярозаўскай раённай газеты. Публікаваўся таксама ў іншых рэгіянальных і рэспубліканскіх газетах і часопісах, у зборніку “Беларуская байка” (1986).

Падрабязней >

Ігар Кізнер

Why We're Great >

кизнер.jpg

Нарадзіўся ў 1945 годзе. Дзяцінства і юнацтва прайшлі на Украіне ў Вінніцкай вобласці. Скончыў Неміроўскі будаўнічы тэхнікум. Будаваў Бярозаўскую ДРЭС. Працаваў  намеснікам дырэктара Бярозаўскай ДРЭС. Завочна скончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут. Жыве ў Белаазёрску.

У 2003 годзе выдаў кнігу “Фа-іна, Фа-іна…”, куды ўвайшлі яго першыя апавяданіі і казкі для дзяцей. У 2005 – “Любіць на дваіх”.

Яго творчасць адносіцца да так званай непрыдуманай прозы.

Падрабязней >

Зінаіда Дудзюк
дудюк.jpg

Нарадзілася ў 1950 годзе ў мястэчку Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла Брэсцкі інжэнерна-будаўнічы інстытут і Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве. Працавала інжынерам на Бярозаўскай ДРЭС, карэспандэнтам, загадчыкам літаратурнай часткі драмтэатра.

Першыя вершы надрукавала ў бярозаўскай раённай газеце “Маяк”.

Узнагароджана нагрудным знакам “За вялікі ўклад у літаратуру”. Лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій і конкурсаў. Жыве і працуе ў Брэсце.

Падрабязней >

Відэа
Пісьменнікі

Медыяфайлы

Зямля, дзе пачаўся твой лёс
Турыстычнымі маршрутамі Белаазёрска
Як будаваўся Белаазёрск
Сучасны Белаазёрск

сцэнар тэматычнага мерапрыемства

сцэнар экскурсійна-краязнаўчага квеста

дэманстрацыйны

дзённік-прэзентацыя

Прэзентацыя фота горада 

Медыяфайлы
Фотагалерэя

Пра бібліятэку

Белаазёрская дзіцячая бібліятэка

Адрас: вул. Леніна, 52 

Email:  tserkovich74@mail.ru

Аўторак-нядзеля: з 10.00 да 19.00

Абед: з 14.00 да 15.00

Выходны: панядзелак

Пра нас
bottom of page